Першыя людзi на тэрыторыi Беларусi з'явiлiся
100-35 тыс гадоу таму. Пауночная частка Беларусi тады была пакрыта ледавiком.
Поудзень, свабодны ад iльду нагадвау халодную тундру. Першы чалавек-неандэрталец,
займауся паляваннем i збiральнiцтвам. Першыя сляды чалавека знойдзены каля
вёсак Абiдавiчы Быхаускага раёна Магiлёускай вобласцi i Свяцiлавiчы Веткаускага
раёна Гомельскай вобласцi. Тут выяулены масiуныя адшчэпы крэменю. Крэмень
выкарыстоувауся першабытным чалавекам для вырабу прылад працы.
З цягам часу клiмат пацяплеу. На тэрыторыю Беларусi
прыйшлi новыя людзi-краманьёнцы - нашы непасрэдныя продкi. Яны мелi тую
ж форму чэрапа i усяго цела, як i сучасны чалавек. Краманьёнца называюць
" Чалавекам разумным". Людзi жо больш часу затрымлiвалiся на адным месцы.
Да перыяда 26-23 тыс. гадоу таму адносяцца першыя стаянкi на тэрыторыi
Беларусi, гэта: Юравiчы Калiнкавiчскага раёна на Прыпяцi i в. Бердыж Чачэрскага
р-на на беразе Сожа у гомельскай вобласцi. Тут знойдзны вогнiшчы, косцi
буйных жыв л, рэшткi паглыбленых у зямлю жылл вых памяшканняу. Гаспадарка,
як i раней была спажывецкай (прысвойваючай), калi чалавек брау ад прыроды
ус у гатовым выглядзе. На стаянках Юравiчы i Бердыж вучоныя выявiлi рэшткi
18 вiда жыв л. Сярод iх маманты, па ночны алень, шарсцiсты насарог, зубр,
конь, мядзведзь, воук, заяц. Прыладамi працы нашаму продку служылi завостраныя
палкi, камянi, востраканечнiкi, дра ляныя дубiны. Спачатку чалавек жыу
першабытным статкам, каля 35 тыс. гадоу таму адбыуся пераход да родавай
абшчыны.
22-14 тыс. гадоу таму адбылося асаблiва моцнае пахаладанне. Назiраецца перарыу у засяленнi Беларусi. Пасля адступлення апошняга ледавiка (13 тыс. гадо таму) утварылася многа рэк i азёр, пашырыуся жывёльны свет. У трэцi раз рабi чалавек спробу рассялiцца па далiнах Дняпра, Сожа, Прыпяцi. Нарэшце уся тэрыторыя была заселена плямёнамi паляунiчых, рыбаловау i збiральнiкау. Удасканальваюцца прылады працы. Чалавек навучыуся вырабляць з камяню шлiфавальныя тапары, авалодау ганчарнай справай, зручнай прыладай стау лук i стрэлы. Роды аб'ядноуваюцца у плямёны. У канцы каменнага веку плямёны пераходзяць да аселага жыцця, пачынаюць займацца жывёлагадоуляй i прымiтыуным земляробствам.
У бронзавым веку (4-2.7 тыс. гадо назад) жывёлагадоуля становiцца асноунай галiной гаспадаркi. У жалезным веку (2 тыс. гадо назад) на тэрыторыi Беларусi узнiкае ворыунае земляробства. Такiм чынам, адбыуся пераход ад спажывецкай гаспадаркi да вытворчай гаспадаркi. Цяпер у родавай абшчыне кожная сям'я займаецца сва й гаспадаркай. Родавая абшчына ператвараецца у суседскую, члены якой не звязаны сваяцкiмi адносiнамi. На змену мацярынскаму роду - матрыярхату прыходзiць бацькоускi, - патрыярхат. У жалезным веку - апошнiм перыядзе першабытнага ладу - Беларусь засялялi некалькi вялiкiх груп плямён, самыя вядомыя з iх - Мiлаградская i Зарубiнецкая.
Такiм чынам, першабытнаабшчынны лад - гэта такi
парадак жыцця, пры якiм людзi аб'ядноувалiся статак цi родаваю абшчыну,
сумесна працавалi, мелi агульную, вельмi скудную маёмасць, усе былi роунымi:
не было не багатых, не бедных.
--------------------------------------------------------------------------------
У Х-ХIII ст. на беларускiх землях складвалiся феадальныя адносiны.
Князь i яго дружыннiкi актыуна захоплiвалi абшчынныя землi i ператваралi
iх у сваю феадальную уласнасць. Свабодных сялян абшчыннiкау прымушалi выконваць
павiннасцi. Першым крокам у закабаленнi сялян было палюддзе, калi князь
са сваeй дружынай з'яуляуся у паселiшчах i патрабавау ад жыхароу данiну.
Данiна - гэта натуральны падатак, якi плацiлi сяляне князю. У гэты час
узнiкае феадальнае землеуладанне. Цэнтрам яго быу княжацкi або баярскi
двор. Феадалу належалi селы, у якiх жылi сяляне. Сяляне паступова западаюць
у залежнасць ад князеу i баяр. Пiсьмовыя крынiцы ХI - ХII ст. вызначаюць
некалькi катэгорый залежных сялян - чэлядзь, смерды, халопы, закупы. Але
феадальныя адносiны на Беларусi склалiся не адразу.
Да ХII ст. на беларускiх землях iснавала 3 гаспадарчых уклады:
1) першабытнаабшчынны, якi сыходзiу з гiстарычнай арэны;
2) рабауладальнiцкi, якi не атрымау значнага развiцця у заходнiх славян;
3) новы феадальны, якi нараджауся i стау пануючым з ХIII ст.
Асноуным заняткам у той час было земляробства. Шырокае распаусюджанне
атрымала двурогая саха, якая стала галоунай прыладай працы. Ей зручна было
апрацоуваць лясныя i камянiстыя глебы. Галоунымi прыладамi працы былi саха
i рала. Галоунай культурай стала жыта. Яно складала больш паловы усiх культур,
якiя вырошчвалiся тады на Беларусi. Тлумачыцца гэта тым, што жыта больш
устойлiва к капрызам надвор'я, чым iншыя зернавыя. Вырошчвалiся таксама
пшанiца, ячмень, проса, авес, грэчка. Акрамя зернавых садзiлi гарох, лен,
канаплю, а таксама гароднiну: цыбулю, капусту, рэпу. Разам з земляробствам
развiвалася жывелагадоуля. Разводзiлi буйны рагаты скот, свiней, коней,
коз, авечак, птушку.
У Х - ХIII ст. узнiкаюць першыя беларускiя гарады, як цэнтры рамяства, гандлю. У ХIII ст. вядома ужо больш за 30 гарадоу. Яны узнiкалi на берагах рэк, скрыжаваннi дарог и были умацаванымi, пераважна драулянымi. Гарады вялi гандаль памiж сабой i з замежнымi краiнамi. Асаблiвасцю беларускiх гарадоу было тое, што у iх адсутнiчалi цэхi рамеснiкау i гiльдыi купцоу. Самы старажытны беларускi горад - Полацк(862г.). Датай заснавання Мiнска лiчыцца 1067г. У гарадах было сканцантравана палiтычнае i культурнае жыцце.
Такiм чынам, гаспадарчае развiцце беларускiх зямель у Х - ХIII ст. прывяло
да змяненняу грамадскага ладу. Узнiкла маёмасная няроунасць. Адбыуся падзел
насельнiцтва на феадалау(князi, баяры) i залежных сялян(чэлядзь, халопы).
Поспехi у сельскай гаспадарцы прывялi да аддзялення рамяства i гандлю ад
земляробства i узнiкнення гарадоу.
25 кастрычнiка 1917г. у Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Рабочыя
i салдаты пад кiраунiцтвам бальшавiкоу скiнулi Часовы урад. Прычынамi рэвалюцыi
сталi цяжкасцi, выклiканыя першай сусветнай вайной, незадаволенасць палiтыкай
Часовага урада, якi не вырашау пытаннi аб мiры i зямлi. Паведамленне аб
перамозе узброеннага паустання у Петраградзе прыйшло у Мiнск апоуднi 25
кастрычнiка. Мiнскi савет, у якiм пераважалi бальшавiкi, узяу на сябе кiраунiцтва
рэвалюцыяй у Мiнску. Ен абвясцiу сябе уладай i на важнейшыя аб'екты горада
паслау сваiх камiсарау. З турмы на вулiцы Валадарскага былi вызвалены рэвалюцыйныя
салдаты. З iх бальшавiкi сфармiравалi Першы рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета
полк.
Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання на чале з меньшавiком Калатухiным. Яго падтрымалi усе астатнiя партыi. Перавага сiл была на баку Камiтэта. I толькi, калi Мiнскаму Савету прыйшоу на дапамогу браняпоезд з па-бальшавiцку настроенымi салдатамi з Заходняга фронту, Камiтэт выратавання здауся. 2 лiстапада была абешчана перамога савецкай улады у Мiнску. К гэтаму часу рэвалюцыя перамагла ужо у Вiцебску, Гомелi i iншых гарадах Беларусi. Непасрэднае кiраунiцтва пераходу улады да Саветау ажыццяуляу ВРК(ваенна-рэвалюцыйны камiтэт) Заходняй вобласцi i фронту на чале з К.I.Ландарам.
Пазней за усiх гарадоу Беларусi савецкая улада усталявалася у Магiлеве.
Тут знаходзiлася Стаука Вярхоунага галоунакамандуючага генерала Духонiна.
Бальшавiкi накiравалi сюды узброеныя сiлы. 27 лiстапада стаука была лiквадавана.
Улада перайшла у рукi ВРК. Такiм чынам з 25 кастрычнiка да 27 лiстапада
рэвалюцыя перамагла на усей Беларусi. Была устаноулена улада Саветау. Вышэйшымi
органамi савецкай улады Аблвыкамзах(абласны выканаучы Камiтэт Зах. Вобласцi
i фронту), на чале з А.Ф.Мяснiковым i СНК(савет народных камiсарау) начале
з К.I.Ландарам. На месцах улада пераходзiла да Саветаў.
--------------------------------------------------------------------------------